Гербы и флаги белорусских городов и районов
| Фигуры в геральдике |
| 17.08.2008 | |
|
Сам тарк можа быць як "празным", так і мець на сабе якую-небудзь выяву. Усе выявы, размешчаныя ў гербе, падзяляюцца на два віды - фігуры геральдычныя (якія маюць чыста ўмоўны сэнс) і негеральдычныя (якія могуць быць як творам чалавечай фантазіі, так і прадметам з рэальнага жыцця і побыту). У сваю чаргу, геральдычныя фігуры падзяляюцца на ганаровыя, альбо першасныя, і другасныя. Ганаровыя фігуры - чало, пас, пята, слуп, перавязь, крыж, кроква, ліштва (альбо бардюр) і шыльд. Ганаровыя фігуры маюць сваё строга фіксаванае месца ў тарку. Так, глава займае верхнюю трэцюю частку, пас - сярэдзіну, а пята - ніжнюю трэцюю частку тарка. Слуп займае сярэднюю трэцюю частку па вертыкалі. Перасячэнне слупа з пасам нараджае новую фігуру - прамы крыж. Калі слуп займае менш трэці часткі, ён набывае назву слупок, а калі менш сёмай часткі, тады гэта прут. Спалучэнне дзвюх перавязей дае фігуру пад назвай андрэеўскі крыж, а аб'яднанне дзвюх перавязей з слупом - вілападобны крыж. Аб'яднанне главы і слупа дае Т-падобны крыж або мыліцу. Кожная з гэтых фігур падзяляецца яшчэ на шэраг сабе падобных, але ў іншай прапорцыі да поля тарка. У геральдыцы толькі формаў крыжа налічваецца звыш 200. Канструкцыя у выглядзе раскрытага цыркуля называецца кроква. Гэтыя абстрагаваныя ганаровыя фігуры ўжываліся таксама ў беларускай геральдыцы, хаця ў чыстым выглядзе яны сустракаюцца не вельмі часта. Значна большы аб'ём займаюць фігуры негеральдычныя, размаітнасць якіх амаль неабмежавана. Але і для іх існуюць пэўныя правілы. Так, яны павінны быць арыентаваны ў правы бок (геральдычна). Калі яно не выканана, то тая альбо іншая фігура называецца "павернутай". Леў, напрыклад, заўжды паказваецца ў профіль, стаячым на задніх лапах. Калі яго паказалі ідучым, з галавою ў фас, тады ён называецца леапардам і г.д. Суадносіны фігуры і тарка, як правіла, адлюстроўваюцца лічбай 5/6 ці 6/7. Існуе сем галоўнейшых месцазнаходжанняў фігуры ў тарку. Яна можа быць у цэнтры (сэрцы), у галаве, у пяце, у правым альбо левым верхнім ці ніжнім кутах. Адна фігура заўжды размяшчаецца ў цэнтры. Калі яна прыпаднятая над "сэрцам", то называецца "узвышанай", калі наадварот - "прыніжанай". Калі фігуры размешчаны адна на другой, тады першая называецца "абцяжаранай". Фігуры могуць суправаджаць тарк, абрамляць, абкружаць яго і г.д. Сам тарк (што асабліва характэрна для прыватных гербаў Беларусі) падзяляецца на часткі. Галоўных дзяленняў чатыры: рассячэнне (па простападнай лініі), перасячэнне (па паземнай лініі). Спалучэнне рассячэння і перасячэння нараджае чатырохполевы герб. Кропка, дзе гэтыя дзве лініі перасякаюцца, і есць сэрца тарка. Калі сячэнне робіцца па дыяганалях, атрымоўваецца чатырохполевы скошаны тарк. Аб'яднанне простага чатырохполевага і скошанага сячэння ўтварае клінчаты тарк. Акрамя таго, дзяленне можа праводзіцца не прамой, а ламанай, або звівістай лініяй, але гэта ужо тэарытычныя пабудовы, якія нехарактэрны для нашага гербаўтварэння. Источник: Цітоў, А.К. Сфрагістыка і геральдыка Беларусі / А.К. Цітоў. Мн.: РІВШ БДУ, 1999. – 176 с.
|
| ← Терминология геральдики | Читаем герб → |
Геральдика.by – история и современность геральдики в Беларуси – символика, знаки, родовые и фамильные гербы, гербы и флаги белорусских городов и районов, изображения символики в векторном виде, статьи и новости, генеалогия, освещение современной геральдической ситуации в Беларуси.