Гербы Беларуси:Главная arrow Символика arrow Гомельская область arrow Полацк - культурная сталіца Беларусі
English Belarusian

Геральдика Беларуси

Гербы и флаги белорусских городов и районов

Полацк - культурная сталіца Беларусі
22.01.2010
Полацк - культурная сталіца Беларусі
Полацк - культурная сталіца Беларусі
Акцыя „Культурная сталіца Беларусі“ прызначана зрабіць даступнымі лепшыя дасягненні нацыянальнай культуры для жыхароў усіх гарадоў і раёнаў Беларусі, — заявіў міністр культуры Беларусі Павел Латушка ў Полацку на цырымоніі падпісання плана мерапрыемстваў па правядзенню рэспубліканскай акцыі „Культурная сталіца 2010 года“.
Мэта гэтай акцыі — паказаць, што кожны горад, кожны раён Беларусі можа стаць культурнай сталіцай». Ён таксама адзначыў, што лічыць неабходным выдзяляць дадатковае фінансаванне на пабудову культурных аб'етаў у такіх гарадах.

Рашэнне ўвесці статус культурнай сталіцы Беларусі Павел Латушка ўпершыню агучыў на прэс-канферэнцыі ў кастрычніку мінулага года. Пазычыўшы досвед у еўрапейцаў, якія штогод ладзяць культурныя марафоны ў еўрапейскім маштабе, беларусы недарма спыніліся менавіта на Полацку. Першы беларускі горад, які за 862 годам згадваецца ў летапісе і дзе ўладарыў першы беларускі князь Рагвалод. Горад, славу якога ў крывавых бітвах здабываў магутны і містычны Ўсяслаў Чарадзей. Месца, якое напаўнялі духоўна-асветным сэнсам Еўфрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Сімяон Полацкі… Апроч гэтага, па словах Латушкі, перавага была аддадзена Полацку яшчэ і таму, што тут «асаблівыя адносіны да захавання гістарычных каштоўнасцяў і памнажэнню духоўнай спадчыны».
 
 

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Если Вы заметили ошибку, пожалуйста, выделите её мышкой и нажмите Shift+Enter!
ОШИБКА!?


О проекте

Геральдика.by  – история и современность геральдики в Беларуси – символика, знаки, родовые и фамильные гербы, гербы и флаги белорусских городов и районов, изображения символики в векторном виде, статьи и новости, генеалогия, освещение современной геральдической ситуации в Беларуси.